Таварыствам выдадзена больш за 20 кніг мастацкай, навуковай, навукова-папулярнай, асветніцкай літаратуры. Наладжана праца грамадскай бібліятэкі старажытнай беларускай кнігі, фонд якой складае звыш 600 асобнікаў рэдкіх і ўнікальных беларускіх кніг
Часопісы і газеты
Літаратурна-мастацкі часопіс «Верасень»
Газета "Наша Слова" Друкаванае выданне
«Наша слова» — штотыднёвая газета, орган Таварыства беларускай мовы. Змяшчае інфармацыйныя, публіцыстычныя, гістарычныя, палемічныя, агітацыйныя і мовазнаўчыя матэрыялы па праблемах беларускай мовы і культуры.
Літаратурна-мастацкі часопіс «Верасень» Часопіс заснаваны Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны як маладзёвае літаратурна-мастацкае выданьне. Апошняе, 23 выданне выйшла зусім нядаўна.
«Новы Час» — штотыднёвая газета, заснаваная ТБМ у далёкім 2002 годзе. Цалкам беларускамоўная, газета асвятляе грамадска-палітычныя і эканамічныя падзеі ў Беларусі і за яе межамі. У 2021 годзе «Новы Час» застаўся ледзь не апошняй агульнанацыянальнай друкаванай незалежнай газетай у краіне.
«Лідскі летапісец» — краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс. Выходзіць з 1997 года ў Лідзе на беларускай мове. Змяшчае матэрыялы па гісторыі Ліды і краю. Да 2020 года выйшла 90 нумароў.
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі супольны праект «Новага часу» і ГА «Саюз Беларускіх Пісьменнікаў». У газеце публікуюцца творы і думкі беларускіх аўтараў, як класічных аўтараў, так сучасных.
Ci čuli vy historyju pra Ałronda i čaroŭnym lisie? Niaciažka raskazać. Žyŭ dy byŭ na mysie Biertoari stary rycar, i było ŭ jaho try syny...
Čytać daliej
BAJKY
Niejak raz Voŭk i Lis išli pa poli i ŭbačyli asła. Pakolki jany byli vielmi hałodnyja, jany vyrašyli jaho zjeści. I voś voŭk kaža asłu...
Čytać daliej
Асвета
Беларускі народны каляндар
Кніга прысвечана нацыянальным святам, апісанне іх паходжання і сакральнага сэнсу. Кніга будзе цікавая не толькі аматарам, але і даследчыкам. Аўтар- Алесь Лозка
Чытаць далей
Biełaruski prawapis. Беларускі лацінскі правапіс
Знакамітае выданне беларускага лацінскага правапісу, зробленае ў 1918 годзе . Аўтар A. Łuckiewič i J. Stankiewič. Drukarnia M. KUHTY. Перакладзенае ТБМ у фармат Word
Чытаць далей
Аўтарскі практычны дапаможнік для паэтаў і перакладнікаў
Слоўнік (рытмаў), перадусім, разлічаны на паэтаў і перакладнікаў, г. зн. на чытачоў, якія добра ведаюць беларускую мову. У слоўніку шмат частак, таму сцягвайце і карыстайцеся