ТБМ
працуем дзеля будучыні

Міжнароднае супрацоўніцтва ТБМ
і замежны вопыт

У гэтым раздзеле мы сабралі замежных партнёраў і арганізацыі з якімі супрацоўнічае Таварыства, а таксама матэрыялы з новымі ідэямі па абароне моўных правоў
і моўным адраджэнні
Міжнароднае супрацоўніцтва ТБМ
Тут сабраныя замежныя партнёры і арганізацыі з якімі супрацоўнічае Таварыства
1
AmnestyInternational
Міжнародная амністыя
http://www.amnesty.org/
Глабальны рух, які аб'ядноўвае больш за тры мільёны прыхільнікаў з больш чым 150 краінаў з мэтай спыніць парушэнні правоў чалавека. ТБМ зарэгістравана ў базе дадзеных гэтай арганізацыі.
2
CTLDC. The Consortium on Training in Language Documentation and Conservation
Кансорцыюм па навучанні ў галіне дакументавання і кансервацыі моў
http://www.ctldc.org/
Гэта сеціва асобаў і арганізацый па развіцці навучальных праграм, якія дапамогуць людзям дакументаваць, адраджаць і працягваць размаўляць на мовах, што знаходзяцца пад пагрозай. ТБМ уваходзіць у гэта сеціва.
3
Linguapax
Лінгвапакс
http://www.linguapax.org/
Праект дае парады па моўным планаванні і моўнай палітыцы, забяспечвае міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтай сферы. прасоўвае шматмоўную адукацыю.
4
TheLINGUISTList
Лінгвіст
http://linguistlist.org
Надзвычай багатая база дадзеных па самых розных тэмах, датычных лінгвістыкі: арганізацыі, разнастайныя аспекты лінгвістыкі, часопісы. канферэнцыі, праграмы, адукацыя, слоўнікі, даследаванні, рэцэнзіі на літаратуру і інш. ТБМ зарэгістравана ў базе дадзеных арганізацый.
5
Mercator. European Research Centre on Multilingualism and Language Learning
Меркатар. Еўрапейскі даследчы цэнтр шматмоўнасці і вывучэня моў
http://www.mercator-research.eu
Меркатар з'яўляецца часткай сеткі з пяці даследчых і архіўных цэнтраў, якія займаюцца рэгіянальнымі і меншаснымі мовамі ў Еўрасаюзе. Сетка была заснаваная ў 1989 годзе пасля прыняцця Рэзалюцыі Kuijpers па абароне моў і культур рэгіянальных меншасцяў у Еўрапейскім саюзе.
На сайце сярод іншага маецца вельмі вялікая база каардынатаў еўрапейскіх моваабарончых арганізацый, дзе зарэгістравана і ТБМ.
6
Mercator. LinguisticRightsandLegislation (Меркатар. Моўныя правы і моўнае заканадаўства)
http://www.ciemen.cat
Гэта, бадай, найбольш прадстаўнічы рэсурс на гэту тэму. У прыватнасці, там размешчана база дадзеных нарматыўных актаў міжнародных арганізацый, якія маюць дачыненне да моўных правоў.
7
Poliglotti4.eu
http://poliglotti4.eu
Гэты праект – вынік працы платформы грамадзянскай супольнасці па шматмоўнасці. Больш за год гэта платформа працуе ад імя Еўрапейскай камісіі па пытаннях шматмоўнасці ў галіне адукацыі, лінгвістычнай разнастайнасці і сацыяльнага адзінства, перакладаў і тэрміналогіі, а таксама моўнай палітыкі.
Галоўны бачны вынік працы праекта – гэта моўная абсерваторыя он-лайн, якая інфармуе пра асноўныя фактары, што спрыяюць і тармозяць шматмоўнасць, лепшыя прыклады шматмоўнасці, прыклады ўдалага ўжытку палітыкі шматмоўнасці мясцовымі ўладамі і інш.
8
Terralingua
Тэрралінгва
http://www.terralingua.org/
Тэрралінгва – гэта міжнародная грамадская арганізацыя, заснаваная ў 1996 годзе. Яе заснавальнікі перакананыя ў тым, што біялагічная, культурная і моўная разнастайнасць узаемазвязаныя і ўзаемазалежныя і ўтвараюць супольную біякультурную разнастайнасць. Яны падкрэсліваюць, што сёння біякультурная разнастайнасць знаходзіцца ў стане крызісу. З мэтай пераадолення крызісу неабходна захаванне, падтрымка і ўзнаўленне разнастайнасці ў прыродзе, культуры і ў моўнай сферы.
9
UNGEGN. The UN Group of Experts on Geographical Names
Група экспертаў ААН па геаграфічных назвах
http://unstats.un.org
Група займаецца стандартызацыяй геаграфічных назваў. На сайце маецца база дадзеных назваў краін, сталіц і буйных гарадоў свету.
10
VOCES. Centre for the Study and Teaching of Lesser used Languages
ВОЦЭС. Цэнтр па вывучэнні і выкладанні менш ужываных моў
http://www.fb10.uni-bremen.de
Цэнтр праводзіць навучанне ў галіне гістарычнай, апісальнай і прыкладной лінгвістыкі, моўнага планавання і адраджэння для таго каб моўныя супольнасці самастойна займаліся адраджэннем сваёй мовы.
Міжнародны моўны вопыт для Беларусі
Тут сабраныя ідэі для Беларусі на падставе міжнароднага вопыту ў абароне моўных правоў
Кантакты
(+37517) 263-85-11
220034, вул. Румянцава 13, Мінск, Беларусь
Сядзіба таварыства - siadziba@gmail.com
Даслаць навіну на сайт - tavarystva@yandex.by

Час працы сядзібы:
Буднія дні: 11.00 – 17.00
Выходныя дні 11.00 – 16.00

Made on
Tilda