ТБМ
УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ НІЛА ГІЛЕВІЧА
ПЕРШЫ БЕЛАРУСКАМОЎНЫ
ЗАСНАВАНЫ ТБМ
Мэтай дзейнасці ўніверсітэта iмя Нiла Гiлевiча з’яўляецца прадастаўленне беларускай моладзі магчымасці атрымання вышэйшай адукацыі на беларускай мове, а таксама забеспячэнне кадравага і навуковага патэнцыялу інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на аснове спалучэння нацыянальных традыцый беларускага народа і перадавога міжнароднага вопыту.
Акадэмічны профіль Універсітэта імя Ніла Гілевіча



Больш за 100 прафесараў і акадэмікаў, доктараў і кандыдатаў навук з Беларусі, Польшчы, Ізраіля, Расіі, ЗША і іншых краін ужо падалі заяўкі на выкладанне ва Універсітэце імя Ніла Гілевіча.


Задачы ўніверсітэта
Запрашаем на афіцыйны сайт www.nhu.by
  • Падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў: бакалаўраў, магістраў і дактароў (кандыдатаў) навук.
  • Задавальненне патрэб асобы ў інтэлектуальным, культурным, фізічным і маральным развіцці ў працэсе атрымання універсітэцкага адукацыі на аснове адзінства адукацыйнага працэсу і навуковых даследаванняў.
  • Выхаванне навучэнцаў у духу патрыятызму, грамадзянскасці, гуманізму, павагі ідэалаў і традыцый беларускага народу, правоў іншых народаў на карысць чалавека і грамадства.
  • Забеспячэнне канстытуцыйных правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь на атрыманне вышэйшай адукацыі на беларускай мове.
  • Iнтэграцыя ў еўрапейскую і сусветную адукацыйную прастору шляхам развіцця інтэрнацыяналізацыі і акадэмічнай мабільнасці студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта.
У траўні 2019г. завяршыўся навучальны год падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча, якія паспяхова скончылі больш за 120 чалавек. Гэта былі вучні 6-11 класаў, якія ўдасканальвалі свае веды па беларускай, польскай, англійскай і нямецкай мовах, а таксама па фізіцы, матэматыцы і хіміі. З лістапада 2018г. пачалі працаваць дзве групы для дарослых, якія хацелі палепшыць свае веды па ангельскай і польскай мовах. Са снежня 2019г. працавала група па вывучэнні гісторыі Беларусі. Цяпер універсітэт вядзе перамовы з Гданьскім універсітэтам аб сумесным выдаванні дыпломаў.
Афіцыйная рэгістрацыя
Універсітэт мае афіцыйны статус


Прыватная ўстанова адукацыі "Універсітэт імя Ніла Гілевіча" заснаваная Грамадскім аб'яднаннем "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны".
Сродкі на дзейнасць універсітэта можна пералічыць у беларускіх рублях на дабрачынны рахунак для ахвяраванняў BY56BLBB31350193050167001001 BIC BLBBBY2X УНП 193050167 (ААТ "Белінвестбанк").
З усімі пытаннямі звяртайцеся на электронную пошту: nhuniversitet@gmail.com.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі Прыватнай установы адукацыі "Універсітэт імя Ніла Гілевіча" № 193050167. Зарэгістравана рашэннем Мінскага гарвыканкама ад 15.03.2018 г. у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 193050167 (УНП).

Кантакты
Афіцыйная старонка www.nhu.by
Тэлефон: +375 17 263-85-11
Пошта: nhuniversitet@gmail.com
Час працы: 15:00-19:00
Адрас для карэспандэнцыі: 220034, г. Мінск, вул. Румянцава, 13
Made on
Tilda