Навіны ТБМ

Дыктоўка ў менскай сядзібе ТБМ

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім:
“Таварыства беларускай мовы будзе праводзіць традыцыйную дыктоўку 21 лютага ў 11.00 гадзін у сваёй сядзібе па вуліцы Румянцава, 13. Мы запрашаем усіх сяброў ТБМ і прыхільнікаў беларускага слова. Безумоўна, спадзяемся, што прыйдзе моладзь. Адным словам, урачыстую дыктоўку рыхтуем менавіта ў Міжнародны дзень роднай мовы”.
Made on
Tilda