Намесьніца старшыні арганiзацыi лiчыць, што гэта прызнаньне.
Вярхоўны суд на пазоў Міністэрства юстыцыі зьліквідаваў Таварыства беларускай школы (ТБШ). У незалежнай Беларусі арганізацыя мела легальны статус апошнія чвэрць стагодзьдзя і сёлета магла адзначыць 100-гадовы юбілей сваёй дзейнасьці, паведамляе "Свабода".
Намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч на «расправу» адрэагавала па-філязофску.
«Давайце лічыць гэта прызнаньнем. Значыць, нашы настаўнікі рабілі ўсё правільна. Аб'ектыўна кажучы, і так шмат пасьпелі за гэтыя 25 гадоў. Таму будзем лічыць, што гэта чарговы перапынак на таталітарызм, з трэцяга разу дакладна ўсё атрымаецца», — перакананая яна.
Таварыства беларускай школы, гэта арганізацыя са стогадовай гісторыяй. ТБШ шчыльна супрацоўнічае з ТБМ. Ліквыдацыя ТБШ мае фармальны характар, бо людзей зліквідаваць немагчыма і яны працягнуць сваю працу.