60-гадовы Алесь Бяляцкі два тыдні таму адзначыў свой юбілей у турме. Ëн з 2021 года знаходзіцца ў зняволенні за сваю праваабарончую дзейнасць. Бяляцкі не першы раз у зняволенні. Яго ўжо арыштоўвалі яго на пачатку 2010-х. Але ён не пакінуў справы свайго жыцця — праваабарончага цэнтра «Вясна», які ён стварыў у 1996-м.
Алесь Бяляцкі быў адным з пачынальнікаў руху за незалежнасць Беларусі яшчэ на пачатку 1980-х. Цалкам беларускамоўны, стаў адным з сімвалаў барацьбы беларускага народа за свабоду, правы і супраць вайны. Віншуем спадара Алеся і яго родных. А таксама патрабуем ад уладаў выпусціць яго з турмы і даць працаваць у Беларусі. Не павінны такія людзі, як Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў турэмных засценках. Такія асобы з'яўляюцца гонарам беларускай нацыі і павінны шанавацца, а не катавацца.