Навіны ТБМ

Заклік старшыні ТБМ Алены Анісім да раённых і гарадскіх суполак Таварыства

Паважаныя сябры ТБМ, кіраўнікі суполак, раённых, гарадскіх арганізацый!

Згодна з рашэннем Рады ад студзеня 2021 г. мы павінны закончыць унутраную перарэгістрацыю. Таму прашу тэрмінова даслаць на адрас ТБМ агульную колькасць сяброў у сваіх структурах. 

Таксама вельмі прашу актывізаваць збор складак і ахвяраванняў (хто яшчэ не заплаціў), бо да канца гэтага месяца нам трэба заплаціць за арэнду памяшкання паўтары тысячы беларускіх рублёў. Пакуль мы легальныя, мы мусім аплочваць сваю сядзібу, дзе праходзяць заняткі, курсы, а таксама справаздачныя сходы. Крыніца фінансавання ў нас адна - толькі нашы складкі і ахвяраванні. Наша сіла - у нашай згуртаванасці. Дзякуй усім за падтрымку і за дапамогу!
Made on
Tilda