Навіны ТБМ

Адбыўся справаздачна-выбарны сход Мінскай гарадской арганізацыі ТБМ


Учора адбыўся запланаваны справаздачна-выбарны сход Мінскай гарадской арганізацыі ТБМ. Нягледзячы на спякоту, сябры прыйшлі, каб абраць новага лідара сталічнага ТБМ. Зміцер Марчук зрабіў кароткую справаздачу пра дзейнасць за год. Затым прысутныя зацвердзілі яе, падзякавалі Зміцеру за працу, і абралі новага старшыню. Ім стаў Павел Чайкоўскі, кіраўнік Фрунзенскай раённай арганізацыі ТБМ.


Made on
Tilda