Звычайна збіраліся ў скверы ля крыжа “Ахвярам рэпрэсій”, прыбіралі тэрыторыю, чыталі вершы, маліліся. Некаторыя гады праводзілі вечар, прысвечаны памяці рэпрэсаваных.
У 2020 годзе ля крыжа былі ўжо пад наглядам міліцыі, але, праўда, нікога не затрымалі. Таму ў гэтым годзе, ўлічваючы палітычную і эпідэмічную сітуацыю, рашылі не збірацца.

Прыходзілі паасобку па аднаму, па два чалавекі. Хто прыбраў сьмецце, хто прыбіраў дарожкі, клумбу. Адносілі апалае лісце. Паклалі некалькі букетаў кветак. Запальвалі лампадкі. Ушанавалі памяць нявінна забітых, як маглі ў існуючых умовах.
