Навіны ТБМ

Каляндар "Родны край" на 2022 год ужо на паліцах кнігарняў

Цікавыя звесткі з гісторыі і культуры нашай радзімы знойдуць у новым календары аматары нашай спадчыны. Шэраг знакамітых асоб Беларусі – вучоных, пісьменнікаў, акцёраў і мастакоў, чые дасягненні сталі гонарам краіны.

Шматлікія звесткі на тэмы выхавання дзяцей, спорту і турызму, прыроды і экалогіі не пакінуць абыякавымі яго карыстальнікаў.

Аматары вершаванага слова знойдуць там вершы Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Дубоўкі, Паўлюка Труса і іншых паэтаў.

Складальнікі календара Алеся Даўгушова і Таццяна Мартыненка.
Made on
Tilda