Навіны ТБМ

ТБМ супраць вайны !

Мы асуджаем ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны. Асуджаем акупацыю яе тэрыторый, бамбаванні гарадоў Украіны, распраў над мірнымі жыхарамі. Пад расійскімі бомбамі гінуць і беларусы, у Мікалаеве ад абстрэлаў загінула кіраўніца беларускай гарадской суполкі Тацяна Дзяменьнікава. Гінуць тысячы нявінных людзей Украіны. Мы падзяляем народны боль Украіны і выступаем за яе перамогу ў гэтай несправядлівай вайне. Бо толькі перамога забяспечыць мір і спакой на блаславёнай украінскай зямлі.
Made on
Tilda