Навіны ТБМ

Грамадзкая кампанія «Годна» запусьціла моўнае шоў. ВІДЭА

Youtube-канал грамадзкай кампаніі запусьціў сэрыю перадач пад назвай «Гоман». Як адзначаюць арганізатары, гэта бясплатны онлайн-курс для вывучэньня беларускай мовы.


Вядоўцы шоў — музыка Андрусь Такінданг і пісьменьнік Аляксей Шэін.
Онлайн-курс уключае 12 заняткаў. У межах курсу, як адзначаюць стваральнікі, «сабрана самае важнае пра беларускую мову: карысны кантэнт, моўны гумар, цікавосткі пра Беларусь, выбарка найлепшага зь беларускай культуры».


Першы з 12 выпускаў прысьвечаны словам вітаньня, разьвітаньня, просьбы і падзякі. Аляксей Шэін і Андрусь Такінданг абяцаюць, што тузін заняткаў дапаможа гледачам, якія толькі плянуюць пачаць размаўляць на беларускай мове, рабіць гэта вольна. Пры гэтым у першым выпуску Шэін прыгадаў, як сам цалкам пераходзіў на беларускую — спачатку былі памылкі, але галоўнае ня збочваць. Пастаянная практыка дае плён.


«Для чаго мы гэта робім? Для таго, каб беларусы маглі свабодна карыстацца беларускай мовай у любой сытуацыі», — падкрэсьліваюць на канале.
Made on
Tilda