Навіны ТБМ

Адбылося пасяджэнне сакратарыята ТБМ

Сёння прайшло чарговае пасяджэнне сакратарыята ТБМ. Прынялі новых сяброў у нашы шэрагі, абмеркавалі сітуацыю з выданнем Нашага слова, з сядзібай у Баранавіцкім раёне. У сувязі з цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыяй вырашылі перанесці паседжанне Рады ТБМ на снежань. Канкрэтную дату прызначыць сакратарыят на наступным паседжанні. На заканчэнне былі разгледжаны кадравыя пытанні. У нас з'явілася неабходнасць прызначыць сакратара, метадыста і кіраўніка справамі ТБМ.

Алена Анісім
Made on
Tilda