Навіны ТБМ

Спыняе выхад газета «Наша слова»

30 снежня выйшаў апошні 1237-ы па ліку нумар. 

Галоўны рэдактар газеты Станіслаў Суднік у развітальным слове, надрукаваным у апошнім выданні, анансаваў, што з 5 студзеня 2022 года пачне выходзіць электронная газета «Наша слова.pdf». І гэта будзе не электронная версія «Нашага слова», а новая газета. 

«Не падаем духам, беларусы. Не спыняемся ні на хвіліну. Гэта наша зямля, гэта наша краіна, гэта наша мова. Мы і толькі мы ў адказе за іхнюю будучыню», — завяршыў сваё выступленне Станіслаў Суднік.
Made on
Tilda