Алесь Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 года у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасцейскай вобласці. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, рэдактарам у выдавецтве „Мастацкая літаратура” і ў часопісе „Крыніца”. Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Янкi Купалы. Творы Алеся Разанава перакладзены больш чым на 20 моў.
***
„Смерць Алеся Разанава – гэта вялікая страта для беларускай літаратуры,” – кажа Валянцін Дубатоўка, гарадзенскі літаратар. – Алесь Разнаў – гэта паэт нават не еўрапейскага, а сусветнага маштабу.
Безумоўна творчасць яго – гэта ўзор ведання не толькі мовы, літаратуры, гэта адчуванне болю народа і нават разуменне таго, што будзе з гэтым народам праз некаторы час. Гэта вельмі таленавіты чалавек. Вельмі сумую, таму што беларуская літаратура страціла сапраўды вялікага паэта.