Навіны ТБМ

Краязнаўчая вандроўка Магілеўскай суполкі ТБМ

Чарговы раз магілеўцы зладзілі краязнаўчую вандроўку па маршруце Магілеў - Мазалава - Пустынкі - Мсціслаў. Сёлетняя вандроўка мела на мэце наведаць штогадовы рыцарскі фэст у Мсціславе.
Першым прыпынкам вандроўнікаў быў аграгарадок Мазалава, дзе месціцца праваслаўны манастыр 17-19 ст.



Наступным прыпынкам падарожнікаў быў Свята-Успенскі мужчынскі манастыр у вёсцы Пустынкі Мсціслаўскага раёна.




Прыгожая прырода гэтай мясціны нікога не пакінула абыякавым да свайго хараства.




Познім вечарам магілеўцаў сустрэў старадаўні Мсціслаў сваім шматлюдным рыцарскім фэстам з рознымі забавамі і гістарычнымі рэканструкцыямі.


Made on
Tilda