Навіны ТБМ

Папулярызацыя мовы праз You-Tube каналы

Вялікую ролю папулярызацыі нашай мовы ў грамадстве іграе сетка інтэрнэт, асабліва сервіс You-Tube. Учора на папулярным канале "Жизнь - мал@на" ўпершыню з'явілася беларускамоўнае інтэрв'ю з былым паслом у Францыі, міністрам культуры і дырэктарам Купалаўскага тэатру Паўлам Латушкам.

Розная рэакцыя на асобу госця каналу, але ўражвае адно - гэта каментары прыхільнасці да беларускай мовы. Канал мае каля 80 тысяч падпісантаў (аўдыторыя не малая), вядучы Мікіта вырашыў упершыню зрабіць беларускамоўны прадукт і рэакцыя амаль ста адсоткаў гледачоў (за суткі каля 100 тыс. праглядаў) цалкам станоўчая. Людзі цешацца яго рашэннем і вымаўленнем вядоўцы, і наогул прыгажосцю беларускай мовы. Вельмі шмат пажаданняў і надалей глядзець выпускі каналу "Жизнь -мал@на" на беларускай мове.

Застаецца толькі падтрымаць вядоўцу Мікіту ў яго слушным рашэнні і пажадаць, як звычайна, больш падпісантаў і праглядаў You-Тube каналу Мікіты !
Made on
Tilda