Кніга гэта адрасавана дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, настаўнікам, выхавальнікам і ўсім, хто цікавіцца роднай мовай. А складаецца яна з вершаў-загадак з амонімамі – словамі, якія гучаць аднолькава, але маюць розныя значэнні і сэнс.
Загадкі-пазнаванкі Міколы Чарняўскага ў афармленні мастака Валянціна Макаранкі дапамогуць чытачам зрабіць самыя арыгінальныя адкрыцці ў бясконцым і вельмі цікавым свеце слоў роднай беларускай мовы.
Адрасуецца дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, настаўнікам, выхавальнікам, усім, хто цікавіцца роднай мовай.