1999 па 2017 гг. Таварыства ўзначальваў кандыдат гістарычных навук, вядомы грамадскі дзеяч Беларусі Алег Трусаў. Пад яго кіраўніцтвам ТБМ здолела ператварыцца ў сапраўдную агульнабеларускую арганізацыю. Структурныя падраздзяленні Таварыства дзейнічаюць у 75 раёнах краіны з 118. Сябрамі ТБМ з'яўляюцца таксама жыхары Іркуцка, Санкт-Пецярбурга, Масквы, Рыгі, Вільні, Беластока, Прагі, Севастопаля. У 2007 годзе, дзякуючы намаганням сяброў ТБМ, запрацаваў цалкам беларускамоўны тэлеканал "БЕЛСАТ" (Польшча).
Распрацавана Стратэгія развіцця беларускай мовы ў ХХ стагоддзі, у якой прадугледжваецца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на доўгатэрміновую перспектыву, а менавіта:
- унясенне зменаў у нацыянальнае заканадаўства і "Закон аб мовах" з мэтай надання беларускай мове рэальнага дзяржаўнага статусу;
- спрыянне дзяржаўным органам па адкрыцці беларускамоўных груп у дзіцячых садках і стварэнню беларускіх школ і класаў на тэрыторыі ўсёй краіны;
- адкрыццё Беларускага нацыянальнага універсітэту.