ТБМ

Таварыства беларускай мовы
імя Францішка Скарыны

Падтрымка і развіццё беларускай мовы
Абарона лінгвістычных правоў і нацыянальнай культуры

З 1989 ГОДА

Таварыства беларускай мовы

Падтрымка і развіццё беларускай мовы

З 1989 ГОДА

Таварыства беларускай мовы
імя Францішка Скарыны

Падтрымка і развіццё беларускай мовы
Абарона лінгвістычных правоў і нацыянальнай культуры

З 1989 ГОДА
імя Францішка Скарыны
Абарона лінгвістычных правоў і нацыянальнай культуры
Наша арганізацыя праводзіць грамадскія кампаніі з мэтай абароны розных лінгвістычных правоў, якія маюць дачыненне да беларускай мовы. Мы забяспечваем юрыдычную дапамогу ахвярам дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце і распрацоўваем законапраекты, якія гарантуюць роўныя правы ўсім моўным супольнасцям Беларусі. Каб зрузумець значнасць нашай арганізацыі, вы можаце прачытаць аб 10 добрых справах Таварыства беларускай мовы.
ТБМ у асобах
Сябрамі ТБМ у розныя часы з'яўляліся прадстаўнікі беларускай эліты, вядучыя навукоўцы, пісьменнікі: Максім Танк, Барыс Кіт, Фёдар Янкоўскі, Васіль Быкаў, Янка Брыль, Міхаіл Дзямчук, Анатоль Бутэвіч, Тамара Саўчук, Яўген Вайтовіч, Зянон Пазьняк, Юрый Хадыка, Алег Лойка, Адам Мальдзіс, Артур Вольскі, Анатоль Клышка, Вячаслаў Адамчык, Барыс Сачанка...
Наша арганізацыя адкрытая для ўсіх. Далучайцеся і Вы.
ТБМ у асобах
Сябрамі ТБМ у розныя часы з'яўляліся прадстаўнікі беларускай эліты, вядучыя навукоўцы, пісьменнікі: Максім Танк, Барыс Кіт, Фёдар Янкоўскі, Васіль Быкаў, Янка Брыль, Міхаіл Дзямчук, Анатоль Бутэвіч, Тамара Саўчук, Яўген Вайтовіч, Зянон Пазьняк, Юрый Хадыка, Алег Лойка, Адам Мальдзіс, Артур Вольскі, Анатоль Клышка, Вячаслаў Адамчык, Барыс Сачанка...
Наша арганізацыя адкрытая для ўсіх. Далучайцеся і Вы.
Расклад мерапрыемстваў
Лекцыі, выставы, імпрэзы, сустрэчы...
Уваход вольны
Беларускі Калегіюм
Баранавіцкая ТБМ
Сакратарыят ТБМ

ЗВАРОТ

Таварыства беларускай мовы да чальцоў арганізацыі

Шаноўныя сябры, сёння, 8 лістапада Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне задаволіць пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Таварыства беларускай мовы.

На наш погляд, прэтэнзіі Мінюста насілі фармальны характар. Як бы там ні было, рашэнне прынятае, і яно не падлягае абскарджванню. Такім чынам, дзейнасць Таварыства беларускай мовы юрыдычна была спынена. Тым не менш мы заклікаем вас не адмаўляцца ад высокіх мэтаў, якім служыла наша арганізацыя.

Сустракайцеся, размаўляйце па-беларуску паміж сабой, дома, на працы, захоўвайце паміж сабой сяброўскія сувязі, заахвочвайце да ўжывання беларускай мовы сваіх сяброў і калег.

На паседжані нашага сакратарыята было прынятае рашэнне аднавіць дзейнасць ТБМ пры першай магчымасці. Таму пасведчанні сябра ТБМ не адкладайце далёка.

Не дадзім беларускай справе загінуць!

Жыве Беларусь!

Сакратарыят ТБМ
Таварыства беларускай мовы мае сваё друкаванае і анлайн выданне "Наша слова". Усе актуальныя навіны Вы можаце чытаць на сайце "Нашага слова", альбо падпісацца на газету.
Не пералічыць, колькі добрых спраў зрабіла ТБМ за гады свайго існавання. Cтруктуры ТБМ працуюць ў 25 населеных пунктах Беларусі, ва ўсіх абласных гарадах, а таксама ў Вільні, Маскве, Іркуцку, Пецярбурзе і Рызе. Калі ў Вашай мясцовасці няма суполкі ТБМ, скантактуйцеся з намі і станьце першапраходцам.
НІЛ ГІЛЕВІЧ
Першы старшыня і заснавальнік Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны
Як стаць сябрам ТБМ
Мы чакаем кожнага, хто любіць Беларусь, яе культуру, самабытнасць і мову. Мы разлічваем на якасць, а не колькасць. Нам патрэбныя адданыя людзі, гатовыя рабіць нешта, нават самае малое дзеля Бацькаўшчыны. Мы нацыянальна арыентаваная грамадская арганізацыя, таму чакаем ад Вас пэўнага ўзроўню нацыянальнай свядомасці. Вы можаце размаўляць на якой заўгодна мове і мець любы пашпарт, але калі Вы лічыце, што Беларусь павінна быць беларускай, то Вы наш чалавек.
Цэнтр беларускай мовы ў Гомелі
Гомель, вул. Працоўная, 7а, 2 паверх
Сайт https://vk.com/beltsentr

Амаль тры гады ў Гомелі жыве Цэнтр беларускай мовы - офіс Гомельскай гарадской арганізацыі Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы
імя Францішка Скарыны".
Тут адбываюцца значныя культурніцкія і адукацыйныя мерапрыемствы горада.

Мы прапаноўваем бясплатнае памяшканне
для сяброўскіх ініцыятыў і арганізацый.
Калі Вы хочаце правесці нешта ў нас,
то запрашаемі будзе ўсім шчасце!


У нас амаль 40 квадратных метраў, размяшчэнне
ў цэнтры горада , тэхнічнае забеспячэнне для кінапраглядаў і семінараў, фліпчарт, гарбата і кава.

Таварыствам выдадзена больш за 20 кніг мастацкай, навуковай, навукова-папулярнай, асветніцкай літаратуры. Наладжана праца грамадскай бібліятэкі старажытнай беларускай кнігі, фонд якой складае звыш 600 асобнікаў рэдкіх і ўнікальных беларускіх кніг
Тут змешчана вялікая колькасць дакументаў, актаў і пастановаў нацыянальнага заканадаўства ў моўнай сферы, а таксама замежнае права ў сферы абароны моўных правоў. Асобны раздзел прысвечаны узорам лістоў, якія вы можаце выкарыстоўваць для сваіх патрэб. Напрыклад, заява ў школу для навучання дзіцяці на беларускай мове, розныя бланкі і іншае.
Нацыянальнае заканадаўства
Замежнае заканадаўства
Бланкі, узоры лістоў і іншае
Маніторынг
Беларускія школы і садкі: кантактныя звесткі
Міжнародныя моўныя арганізацыі
Матэрыялы нацыянальнага заканадаўства ў моўнай сферы
Тут размешчаны разнастайныя юрыдычныя акты, што рэгулююць ужыванне беларускай мовы ў Беларусі. Гэта вытрымкі з Канстытуцыі, рашэнні КС, законы і кодэксы.
Матэрыялы замежнага заканадаўства ў моўнай сферы
Тут размешчаны разнастайныя міжнародныя юрыдычныя акты, што рэгулююць моўныя правы. Некаторыя з гэтых міжнародных актаў абавязваюць і Беларусь, бо паводле нашай канстытуцыі, міжнароднае права мае прымат над правам нацыянальным.
Прапануем скарыстацца з узораў лістоў, якія накіроўваюць у разнастайныя ўстановы для абароны моўных правоў
У файлах знаходзяцца: заява ў школу для навучання дзіцяці на беларускай мове, аб выдачы пасведчання кіроўцы на беларускай мове, аб памылцы ў шыльдзе, узор ліста ў кнігу заўвагаў і прапаноў аб увядзенні ў карыстанне ўстановы беларускай мовы, аб перайменаванні вуліцаў. Таксама тут змешчаны бланкі для складак ТБМ для ахвяраванняў і іншае.
Маніторынг
У гэтым раздзеле мы змяшчаем матэрыялы па маніторынгу ўжывання беларускай мовы ў дзяржаўнай і адукацыйнай сферы, а таксама цікавыя артыкулы датычныя ўжытку беларускай мовы
Хочаце знайсці беларускамоўны садок ці школу ? Вам сюды
Тут размешчана інфармацыя аб беларускамоўных дзіцячых садках і школах у Беларусі і Мінску. Таксама ёсць інфармацыя аб бацькоўскіх групах і прамыя кантакты.
Карысныя спасылкі на міжнародныя моўныя арганізацыі
Тут змешчаны спасылкі на міжнародныя арганізацыі, якія займаюцца маніторынгам, абаронай моўных правоў, навуковымі даследваннямі, лінгвістычнай навукай, адукацыйнымі праграмамі.
У гэтым раздзеле мы сабралі замежных партнёраў і арганізацыі з якімі супрацоўнічае Таварыства, а таксама матэрыялы з новымі ідэямі па абароне моўных правоў і моўным адраджэнні.
Мэтай дзейнасці ўніверсітэта iмя Нiла Гiлевiча з'яўляецца прадастаўленне беларускай моладзі магчымасці атрымання вышэйшай адукацыі на беларускай мове, а таксама забеспячэнне кадравага і навуковага патэнцыялу інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на аснове спалучэння нацыянальных традыцый беларускага народа і перадавога міжнароднага вопыту. Цяпер універсітэт вядзе перамовы з Гданьскім універсітэтам аб сумесным выдаванні дыпломаў.

Больш за 100 прафесараў і акадэмікаў, доктараў і кандыдатаў навук з Беларусі, Польшчы, Ізраіля, Расіі, ЗША і іншых краін ужо падалі заяўкі на выкладанне ва Універсітэце імя Ніла Гілевіча.
УНІВЕРСІТЭТ
ІМЯ НІЛА ГІЛЕВІЧА
ПЕРШЫ БЕЛАРУСКАМОЎНЫ
ЗАСНАВАНЫ ТБМ

Наша таварыства было заснавана ў 1989 годзе.
Нашы мэты і агульныя звесткі
Нашы мэты:

  • Абарона лінгвістычных правоў.
  • Падтрымка і развіццё беларускай мовы і культуры.
Наша таварыства было заснавана ў 1989 годзе. Зараз у ім налічваецца больш за 6 тысяч сяброў у Беларусі і за яе межамі: у Літве, Польшчы, Расіі, Украіне, Латвіі, ЗША, Канадзе, Германіі і іншых краінах. У складзе арганізацыі каля 450 мясцовых арганізацый і суполак. 6 абласных арганізацый, 41 раённая і гарадская арганізацыя і 6 асобных суполак маюць дзяржаўную рэгістрацыю з правамі юрыдычнай асобы.

Арганізацыя носіць імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Герб арганізацыі спалучае асабісты знак Скарыны і беларускія нацыянальныя гістарычныя сімвалы.

У сваёй працы мы кіруемся Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Статутам арганізацыі, Стратэгіяй ТБМ "Развіццё беларускай мовы ў 21 стагоддзі", а таксама Міжнароднай дэкларацыяй лінгвістычных правоў, прынятай у 1996 годзе і заснаванай на Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прынятай ААН у 1948 годзе. Гэты дакумент быў створаны "з мэтай выправіць выпадкі моўнага дысбалансу для таго, каб забяспечыць усім мовам павагу і ўсебаковае развіццё, а таксама для таго, каб усталяваць прынцыпы справядлівага і раўнапраўнага лінгвістычнага міру ва ўсім свеце як ключавога фактару гарманічных сацыяльных адносін". Мы паважаем правы ўсіх моўных супольнасцяў Беларусі.

Наша дзейнасць
  • Наша арганізацыя праводзіць грамадскія кампаніі з мэтай абароны розных лінгвістычных правоў, якія маюць дачыненне да беларускай мовы. Мы забяспечваем юрыдычную дапамогу ахвярам дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце і распрацоўваем законапраекты, якія гарантуюць роўныя правы ўсім моўным супольнасцям Беларусі.
  • Наша таварыства выдае дзве штотыднёвыя газеты і літаратурна-мастацкі часопіс на тэмы беларускай мовы, культуры і моўных правоў.
  • Мы арганізуем семінары, навуковыя канферэнцыі, спаборніцтвы і святкаванні, мэта якіх – папулярызацыя і развіццё беларускай мовы і абарона лінгвістычных правоў.
  • Наша аб'яднанне выступае дарадцай дзяржаўных і камерцыйных арганізацый у пытаннях беларускай тэрміналогіі.Мы актыўна працуем у межах Форума грамадзянскай супольнасці краін-удзельніц Усходняга партнёрства.
Нашыя апошнія дасягненні
  • У адказ на нашы шматгадовыя патрабаванні былі ўнесены змены ў "Закон аб зваротах фізічных і юрыдычных асоб". Зараз ён гарантуе кожнаму заяўляльніку права атрымаць афіцыйны адказ на яго ці яе роднай мове. Новы "Закон аб геаграфічных назвах" патрабуе, каб новыя населеныя пункты атрымлівалі назвы па-беларуску.
  • Пад уплывам нашых зваротаў адчынілася шмат беларускіх школ і класаў. Беларуская мова вярнулася ў тэленавіны, у абвесткі на чыгунцы, у метро і г.д.
  • Мы сабралі больш за 50.000 подпісаў за стварэнне беларускамоўнага ўніверсітэта.
  • На беларускую мову перакладзена шмат камп'ютэрных праграм, вайсковыя статуты, правілы дарожнага руху.
  • Наша таварыства было ініцыятарам стварэння першага беларускага недзяржаўнага спадарожнікавага тэлеканала "БелСат".
  • Мы распрацавалі законапраект новага Закона аб мовах Рэспублікі Беларусь, які забяспечвае рэальную роўнасць паміж дзвюма дзяржаўнымі мовамі. Наш законапраект "Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы" вызначае функцыі і абавязкі дзяржаўных структур па падтрымцы мовы.
Некаторыя дасягненні з нашай гісторыі
  • У 1990 годзе распрацаваны і прыняты "Закон аб мовах у Рэапубліцы Беларусь". Сябры таварыства прынялі ўдзел у распрацоўцы Дзяржаўнай праграмы развіцця беларускай і іншых нацыянальных моў у Рэспубліцы Беларусь у 1991 годзе.
  • Таварыства выдала больш за 20 мастацкіх і навуковых кніг, у тым ліку "Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва" М. Шчакаціхіна, "Пачаткі роднае мовы" В. Раманцэвіч, "Геаграфія Беларусі" А. Смоліча, "Аняменне: хронікі знішчэння беларускай мовы", а таксама слоўнікі па фізіцы, матэматыцы, батаніцы, зоапаразіталогіі і іншыя.
  • Сябры нашай арганізацыі прынялі ўдзел у назіранні за перапісам 1999 года. Вяўлена 120 парушэнняў.
  • Сабрана больш за 10000 беларускіх кніг, якія бясплатна перададзены нашым рэгіянальным структурам, вясковым школам і бібліятэкам, а таксама малазабяспечаным сем'ям з мэтай падтрымкі адукацыі на беларускай мове.
  • ТБМ сабрала бібліятэку антыкварных і рэдкіх беларускіх выданняў.
  • Распрацавана стратэгія развіцця беларускай мовы ў 21 стагоддзі.
  • Мы арганізавалі шмат навуковых канферэнцый, напрыклад "Закон аб мовах: вынікі і перспектывы", "Беларуская тапаніміка: гісторыя і сучаснасць", "Моўныя правы і іх абарона" (2015 г.).
  • Праведзена шмат конкурсаў, напрыклад, конкурс на лепшую беларускую вясковую школу, паэтычны конкурс ТБМ "Быў нейкі зусім незвычайны дзень", конкурс артыкулаў у Вікіпедыі на тэму "Гуманітарныя навукі. Персаналіі".
  • Створаны першы беларускі спэлчэкер.
Выбітныя асобы ў складзе Рады ТБМ
У Раду ТБМ заўжды ўваходзіла значная колькасць выбітных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: знакамітыя дзеячы культуры, навукоўцы і грамадскія актывісты. У розныя часы сябрамі Рады былі Вячаслаў Адамчык, Янка Брыль, Генадзь Бураўкін, Анатоль Бутэвіч, Васіль Быкаў, Яўген Вайтовіч, Артур Вольскі, Міхаіл Дзямчук, Анатоль Клышка, Алег Лойка, Леанід Лыч, Зянон Пазняк, Тамара Саўчук, Максім Танк, Юрый Хадыка, Фёдар Янкоўскі, Ніл Гілевіч, Уладзімір Содаль, Зінаіда Бандарэнка, Васіль Зуёнак, Адам Мальдзіс, Ніна Шыдлоўская, Вінцук Вячорка, Людміла Дзіцэвіч, Мікалай Савіцкі.

Сёння ў Раду ўваходзяць Уладзімір Арлоў, Радзім Гарэцкі, Генадзь Цыхун, Алег Трусаў, Алена Анісім, Уладзімір Колас, Эдуард Акулін, Аляксей Марачкін, Уладзіслаў Завальнюк ды іншыя.
Дапамажыце ТБМ
Вашыя грошы пойдуць на развіццё нацыянальнай культуры
Мы прымаем карты Visa, Mastercard, Белкарт, а таксама Google Pay. Хочаце праз АРІП ? Ён 4403011
Кантакты
(+37517) 263-85-11
220034, вул. Румянцава 13, Мінск, Беларусь
Сядзіба таварыства - siadziba@gmail.com
Даслаць навіну на сайт - tavarystva@yandex.by

Час працы сядзібы:
Буднія дні: 11.00 – 17.00
Выходныя дні 11.00 – 16.00

Партнёры ТБМ
Шмат дзесяццігоддзяў мы супрацоўнічам з самымі рознымі грамадзкімі арганізацыямі. Далучайцеся і Вы.
Click to order
Мая дапамога Таварыству беларускай мовы
Total: 
Ваш еmail (не абавязкова)
Вашае Імя (не абавязкова)
На Ваш емэйл будзе выслана падцверджанне ахвяравання. Дзякуй!
Made on
Tilda